BE RU EN

Аліна Талай: Прыемна стаць першай

Беларуская лёгкаатлетка пракаментавала сваю перамогу на турніры ў Бэрліне.

Пра гэта піша «Трибуна»:

«Мінулы вечар на «Мэрсэдэс-Бэнц Арэне» быў шыкоўным. Амаль асабісты рэкорд і першае месца. Нарэшце праца з новым трэнерам дае аб сабе ведаць, і я зноў адчуваю сябе «чалавекам» на дарожцы :)

.

Вельмі рада была пабачыць сваіх спаборнікаў і бегчы ў такой кампаніі. Далей - хутчэй», - напісала Талай у сваёй інстаграме.

«Гэта мой першы міжнародны старт. Вельмі радая прабегчы практычна з асабістым вынікам - 7.89. Я так яшчэ ніколі не бегала ў сваім першым старце. Асабліва прыемна, што атрымалася перамагчы у такой кампаніі. Калі я прыехала сюды, убачыла, што тут знаходзяцца чэмпіёны і прызёры свету - усе мае спаборніцы, з якімі мы звычайна бегаем апошнія 5 гадоў. Таму, паўтаруся, было прыемна стаць першай. Я з нецярпеннем чакаю наступнага старту, каб выправіць усе памылкі, якія былі і пастарацца прабегчы яшчэ хутчэй. Спадзяюся, у мяне гэта атрымаецца. Ва ўсякім выпадку, мой трэнер таксама вельмі рады і з аптымізмам глядзіць на мой наступны выступ», - распавяла Аліна Талай.

Апошнія навіны