BE RU EN

Рэйтынг уладаў нулявы

  • Вольга Тышкевіч
  • 27.01.2018, 19:18

Блакаванне незалежных СМІ не залатае дзірку ў карыце.

Пра гэта ў сваім «Фейсбуку» напісала грамадская актывістка Вольга Тышкевіч:

- Блакаванне «Хартыі'97» - гэта спроба рэжыму ўтаіць праўдзівую інфармацыю аб сваіх правалах. Улады спрабуюць стварыць бачнасць добрага жыцця праз тэлевізар.

Але ў гэтыя танныя трукі не вераць нават тыя, хто раней называў сябе электаратам Лукашэнкі..У рэжыму нулявы рэйтынг і ён гэта разумее.

А магчымасці для аднаўленне сваёй рэпутацыі няма, занадта шмат зроблена памылак.

Блакаванне незалежных СМІ не залатае дзірку ў карыце. І хочацца сказаць: Аляксандр Рыгоравіч, ідзі на пенсію! «Хартыі'97» заўсёды была і будзе, - напісала Вольга Тышкевіч.

Апошнія навіны