BE RU EN

Чубараў: Расейскія акупанты ўварваліся на пасяджэнне руху «Крымская салідарнасць»

На акупаваным паўвостраве прадаўжаюцца рэпрэсіі супраць крымскататарскіх актывістаў.

Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Рафат Чубараў паведаміў, што ў акупаваным Расеяй Крыме расейскія паліцыянты шукаюць зброю ў памяшканні, дзе праходзіць пасяджэнне крымскататарскага грамадскага руху «Крымская салідарнасць». Пра гэта ён напісаў у Facebook, паведамляе "Гордон".

«27 студзеня 2018 года падчас сустрэчы ўдзельнікаў крымскататарскага грамадскага руху «Крымская салідарнасць» у горадзе Судаку, дзе былі сваякі крымскіх палітвязняў, іх адвакаты, чальцы рэгіянальных і мясцовых меджлісаў, актывісты крымскататарскага нацыянальнага руху, уварваліся расейскія акупанты. Пры гэтым сваё ўварванне расейскія паліцыянты растлумачылі тым, што да іх нібыта паступіла інфармацыя аб наяўнасці зброі ў памяшканні, дзе праходзіць сустрэча-нарада», - распавёў ён.

Чубараў дадаў, што праз некаторы час акупацыйныя ўлады заявілі, што сустрэча праходзіць у «памежнай зоне» і яе неабходна было папярэдне ўзгадніць з уладамі.

«Удзельнікі сустрэчы прадаўжаюць пасяджэнне, нягледзячы на тое, што ў зале знаходзяцца шматлікія паліцыянты і людзі ў цывільным, якія ажыццяўляюць відэа- і фотаздымку», - падсумаваў ён.

Апошнія навіны