BE RU EN

Мілаш Зэман пераабраны прэзідэнтам Чэхіі

Падлік галасоў прадаўжаецца, аднак Іржы Драгаш ужо матэматычна не здольны апярэдзіць спаборніка.

Мілаш Зэман, паводле папярэдніх звестак падліку галасоў у другім туры выбараў, пераабраны прэзідэнтам Чэхіі на новы пяцігадовы тэрмін, паведамляе «Радио Свобода».

Падлік галасоў яшчэ прадаўжаецца, аднак апанент Зэмана, былы кіраўнік акадэміі навук Іржы Драгаш, ужо матэматычна не здольны апярэдзіць прэзідэнта.

Паводле вынікаў падліку галасоў з больш чым 97 адсоткаў участкаў, Зэман апярэдзіў Драгаша прыкладна на 200 тысяч галасоў. У падтрымку Зэмана выказаліся 52 адсоткі прагаласаваўшых, за Драгаша - 48 адсоткаў. Прыход склаў амаль 65 адсоткаў - больш, чым у першым туры.

Афіцыйныя вынікі галасавання будуць падведзеныя найбліжэйшымі днямі.

У першым туры выбараў два тыдні таму Зэман атрымаў блізу 39 адсоткаў галасоў, Драгаш прыблізна 26 адсоткаў. Аднак Іржы Драгаша падтрымала большасць кандыдатаў у прэзідэнты, якія не выйшлі ў другі тур.

Зэман цягам свайго першага пяцігадовага тэрміну неаднаразова наведваў Расею і выказваўся за скасаванне санкцый, уведзеных у сувязі з анэксіяй Крыма і вайной на ўсходзе Украіны. Ягоны апанент Драгаш уважаецца за праеўрапейскага палітыка.

Апошнія навіны