«Воін святла»: У цэнтры Кіева прайшло шэсце памяці Міхаіла Жызнеўскага
- 27.01.2018, 17:59
Беларусы і ўкраінцы ўшанавалі памяць героя Нябеснай Сотні.
Украінцы і беларусы з нацыянальнымі сцягамі прайшлі ад Міхайлаўскай плошчы да Нацыянальнай оперы, а потым Хрышчацікам да помніка Міхаілу Жызнеўскаму.
Каля помніка выступілі сябры Героя Украіны, паведамляе «Радыё Свабода».
Нагадаем, куля снайпера абарвала жыццё беларуса 22 студзеня 2014 года. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя, ён стаў другой ахвярай, забітай на Еўрамайдане ў Кіеве.