За два дні батарэя Tesla прынесла ўладальнікам 1 мільён даляраў
- 27.01.2018, 17:54
Батарэя, пабудаваная Маскам у Аўстраліі, была ўведзеная ў эксплуатацыю 1 снежня 2017 года.
Самая буйная літый-іённая батарэя ў свеце, з'яўленню якой Аўстралія абавязаная спрэчцы ў Твітэры, за некалькі дзён эксплуатацыі прынесла ўладальнікам 1 млн аўстралійскіх даляраў, піша Science alert. Гэта прыкладна $800 тысяч больш звыклых амерыканскіх даляраў, піша hightech.fm.
Батарэя, пабудаваная Маскам у Аўстраліі, была ўведзеная ў эксплуатацыю 1 снежня 2017 года. Ужо 14 снежня ёй удалося паказаць сябе ў справе падчас збою на мясцовай вугальнай электрастанцыі. Цяпер прыйшлі навіны, што батарэя пачала прыносіць прыбытак. Справаздача Renew Economy абвяшчае, што за пару дзён батарэя дазволіла зарабіць уладальнікам 1 млн аўстралійскіх даляраў або $800 тысяч звычайных.
Самая вялікая батарэя ў свеце месціць 129 МВт-ч энэргіі, а яе магутнасць 100 МВт. На гэты момант 70 МВт і 39 МВП-ч зарэзерваваны дзяржавай на выпадак неспадзяванай сітуацыі. Астатнімі 30 МВт і 90 МВт-ч кампанія Neon, якая валодае батарэяй, можа распараджацца, як заўгодна - напрыклад, прадаваць. Што кампанія і зрабіла.
Справаздача паказвае, што 18 і 19 студзеня кошты прадаванай Neon энэргіі склалі 14 тысяч мясцовых даляраў за 1 МВт-ч. За два дні, пакуль батарэя працавала на поўную магутнасць, кампаніі ўдалося прадаць энэргіі на 1 млн. Новая сістэма ад Tesla з'яўляецца часткай намаганняў для развязання праблем энэргазабеспячэння ў Паўднёвай Аўстраліі, жыхары якой апошнімі гадамі моцна пацярпелі ад сталых скокаў напругі і адключэнняў. Пры гэтым краіна - адна з лідарак у аднаўляльнай энэргіі. І наяўнасць эфектыўнага спосабу захоўваць такую энэргію робіць яе вельмі таннай.
Tesla атрымала кантракт на ўстаноўку сістэм захоўвання энэргіі ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс летам гэтага года. Ілон Маск гарантаваў, што запусціць батарэю цягам 100 дзён з моманту падпісання пагаднення з урадам Паўднёвай Аўстраліі - у адваротным выпадку, акумулятар дастанецца кампаніі Neoen бясплатна. У верасні таймер пачаў зваротны адлік і да сярэдзіны лістапада праект выйшаў на стадыю фінальных выпрабаванняў. Падчас будаўніцтва Ілон Маск напісаў у Twitter, што калі Tesla не ўкладзецца ў тэрмін 100 дзён, то страціць на праекце больш за $50 млн.