BE RU EN

Рэкс Тылерсан: «Паўночная плынь-2» перашкаджае дыверсіфікаваць пастаўкі паліва ў Еўропу

Дзяржсакратар ЗША падтрымаў пазіцыю польскіх уладаў.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан выступіў супраць будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2», які павінен пастаўляць расейскі газ у Нямеччыну. Праект пагражае энэргетычнай бяспецы Еўропы, заявіў ён у суботу, 27 студзеня, у Варшаве, пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам, паведамляе DW.

Такім чынам, кіраўнік Дзярждэпартамента прыняў пазіцыю польскіх уладаў, якія з'яўляюцца перакананымі апанентамі газаправода. «Паўночная плынь-2» - расейскі спосаб палітызацыі энэргетыкі, зрыў спробы дыверсіфікаваць пастаўкі паліва і знізіць залежнасць еўрапейскіх краін ад Масквы, гаворыцца ў ягонай заяве. «Ён дае Расеі яшчэ адзін інструмент, які дазваляе выкарыстоўваць энэргетыку ў палітычных мэтах», - падкрэсліў Тылерсан.

Апошнія навіны