Каралін Вазняцкі - пераможніца «Australian Open»
- 27.01.2018, 15:11
Датчанка стала першай ракеткай свету.
Датчанка Каралін Вазняцкі ў фінале «Australian Open» атрымала перамогу над першай ракеткай свету Сымонай Халеп - 7:6 (7:2), 3:6, 6:4.
Для Вазняцкі гэтая перамога стала першай на турнірах «Вялікага шлема». Абыграўшы Халеп, датчанка паднялася на першае месца ў рэйтынгу ВТА, піша Прессбол.
Каралін Вазняцкі (Данія, 2) - Сымона Халеп (Румынія, 1) - 7:6 (7:2), 3:6, 6:4