BE RU EN

Парашэнка заклікаў Еўропу стварыць кааліцыю супраць Расеі

Расея разгарнула неабвешчаную вайну супраць усіх.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звярнуўся да еўрапейскіх калегаў з прапановай стварыць кааліцыю супраць расейскай «агрэсіі». Пра гэта ён напісаў у сваім «Фэйсбуку».

З ягоных слоў, ён пабываў на сесіі «Цэнтральная і Усходняя Еўропа: новы парадак дня для кантынента?» І падзяліўся сваімі ідэямі і бачаннем сітуацыі.

«Сёння мы знаходзімся ў сітуацыі, калі Расея разгарнула неабвешчаную вайну супраць нас усіх. Таму, улічваючы такі стан рэчаў, мы павінны думаць аб новай кааліцыі, новай праграме або новым падыходзе. І мая прапанова простая і зразумелая: у нас павінна быць агульная кааліцыя, супольны адказ і супольная праграма, каб супрацьстаяць агрэсіі», - напісаў Парашэнка.

Раней Парашэнка падзякаваў ЗША за новыя санкцыі супраць Расеі.

«Мае сустрэчы з амерыканскім кіраўніцтвам у Давосе даюць мне ўпэўненасць у тым, што санкцыйная палітыка супраць Расеі будзе толькі ўзмацняцца, пакуль Украіна цалкам не адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць», - напісаў у сваім Twitter Парашэнка.

Ён таксама вітаў пастанову Міністэрства фінансаў ЗША аб «далейшым пашырэнні спісу санкцый супраць Расеі за яе грубую агрэсію супраць Украіны».

Міністэрства фінансаў ЗША 26 студзеня пашырыла санкцыйны спіс супраць Расеі.

У міністэрстве адзначылі, што ўведзеныя абмежаванні «з'яўляюцца часткай кампаніі Мінфіна ЗША ў падтрымцы ціску на Расею з дапамогай санкцый». Яны будуць дзейнічаць датуль, пакуль Масква «не выканае сваіх абавязацельстваў у рамках Менскіх пагадненняў». У Мінфіне падкрэслілі, што «ўрад ЗША прытрымліваецца пазіцыі захавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Апошнія навіны