BE RU EN

Праз анамальна цёплую зіму ў менскім заапарку прачнуўся мядзведзь

Цёплае надвор'е ўносіць свае карэктывы ў жыццё і звычкі насельнікаў менскага заапарка.

Як паведамляе газета «Рэспубліка», «выйшаў» са спячкі буры мядзведзь Трыстан.

Амаль увесь дзень касалапы ў дрымоце. Метабалізм у яго арганізме запаволены - мала есць і амаль не выходзіць з бярлогі, толькі вочы гараць з глыбіні жылля.

Не па сезону цёплыя дні адзначыў гарачым шлюбным танцам страус. Па-вясноваму актыўна паводзяць сябе і таджыкскія вінтарогія казлы.

Як паведаміў Белгідрамет, цёплае паветра ў Беларусі прынёс атлантычны цыклон. Плюсавая тэмпература захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня.

Апошнія навіны