У Магілёве дзяўчына не справілася з кіраваннем і заехала ў «Еўраопт»
- 27.01.2018, 16:06
У аварыі ніхто не пацярпеў.
У Магілёве ў ноч на 27 студзеня аўто ўехала ў краму «Еўраопт», піша tut.by. Як паведаміў журналістам начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Яўген Жылінскі, ДТЗ адбылося блізу поўначы.
- Дзяўчына 1990 года нараджэння не справілася з кіраваннем. Аўтамабіль наскочыў на паўсферычны абмежавальнік паркоўкі, знёс знак пешаходнага пераходу і заехаў у дзверы гіпермаркета. Ніхто не пацярпеў, - распавёў прадстаўнік абласной ДАІ.
З ягоных слоў, кіроўца пагадзілася з тым, што парушыла правілы дарожнага руху, і аплаціла штраф на месцы.