BE RU EN

У 2018 годзе беларусы жывуць горш, чым у 1993-м

Рэальны кошт 1 даляра - 200 мільёнаў беларускіх рублёў.

Намінальны курс даляра ў Беларусі любіць паскакаць: то з Br7 тысяч да 320, то з 1 тысячы да 20 тысяч. Калі б не дэнамінацыі і іншыя хітрыкі, то цяпер за даляра плацілі б Br200 млн.

Але гэта больш сведчыць не пра ўзровень жыцця, а пра давер людзей да дзяржавы, якая гэтыя рублі выпускае. Узровень жыцця - гэта тое, што і як чалавек спажывае. Змены добра бачныя па харчовых прадуктах. Пачалі есці больш мяса і менш хлеба. Сталі спажываць менш малака і вырабаў з яго.

«Але ж статыстыка сляды блытае, як заяц. У 1993 годзе лічылі на чалавека ў год, а цяпер падаюць у разліку на аднаго чалавека ў сям'і за месяц без уліку таго, што ён ужо з'еў не дома. Каб шпіёны не даведаліся праўды!», - дадае экспэрт «Асабістага капіталу» на «Белсаце» Міхаіл Залескі.

Апошнія навіны