«Дождь» паказаў масквічам кадры з фільма Міхалкова пад выглядам «Смерці Сталіна»
- 27.01.2018, 13:49
Масквічы прыйшлі ў абурэнне.
Карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Дождь» Ілля Шапелін разыграў мінакоў у Маскве, выдаўшы ім нарэзку з фільма Мікіты Міхалкова «Утомленные солнцем 2: Предстояние» за трэйлер камедыі Арманда Іянучы «Смерць Сталіна». Масквічы палічылі ролік крыўдным, паведамляе «Медуза».
Асабліва мінакоў зачапіла сцэна з апусканнем Сталіна тварам у торт.
Два маладыя чалавекі, якім журналіст паказаў ролік, выказалі здагадку, што сцэнай з тортам рэжысёр хацеў прынізіць і зганьбіць Сталіна. Яшчэ адна жанчына прызналася, што ёй глядзець на гэтую сцэну было непрыемна.
Тым часам, у адным з маскоўскіх кінатэатраў забаронены фільм усё ж паспелі паказаць. На паведамленне расейскай прэсы, сярод гледачоў былі ў тым ліку і тыя, хто перажыў падзеі 1953-га. Водгукі пра фільм былі станоўчыя. Але неўзабаве ў справу ўмяшаліся ўлады і паказы былі скасаваныя. Загалоўкі «Кінатэатр «Піянер» скасаваў паказ фільма «Смерць Сталіна» пагражаюць стаць новым мэмам.