BE RU EN

У японскай крыптабіржы скралі 400 мільёнаў даляраў

Цяпер на біржы прыпыненыя ўсе аперацыі.

У Японіі адна з найбуйнейшых крыптавалютных біржаў страціла блізу $400 млн у лічбавай валюце NEM, паведамляе Bloomberg.

Вечарам 26 студзеня біржа Coincheck заявіла, што $400 млн былі незаконна выведзеныя за межы гандлёвай пляцоўкі. Цяпер на біржы прыпыненыя ўсе аперацыі вываду сродкаў, а таксама куплі і продажы ўсіх крыптавалют, акрамя біткойна.

«Мы ведаем, куды былі накіраваны сродкі. Мы адсочваем іх, і калі мы зможам працягнуць адсочванне, магчыма, іх можна будзе аднавіць», - заявіў сузаснавальнік кампаніі Юсуке Ацука.

Раней хакеры ўзламалі крыптавалютную біржу NiceHash і скралі біткойнаў на суму больш як $60 млн.

Апошнія навіны