BE RU EN

У Полацку на 4 месяцы перанеслі святкаванне Дня горада

Полацк перанёс святкаванне Дня горада - з траўня на верасень, паведамілі ў мясцовым райвыканкаме.

Палачане традыцыйна адзначалі Дзень горада ў траўні. Але сёлета райсавет дэпутатаў перанёс падзею на першую дэкаду верасня.

Святкаваць будуць тры дні. Мерапрыемства пройдзе пад назвай «Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці». Горад ужо рыхтуецца да ўрачыстасцяў.

У праграме - шматлікія творчыя праекты. Між іншым, гэта першы ў Беларусі фэст святла, міжнародны літаратурны форум, фэст сярэднявечнай культуры «Рубон», фэст беларускай кухні, анансуе газета «Витебские вести».

Апошнія навіны