Навукоўцы знайшлі ўніверсальны для ўсіх народаў сродак камунікацыі
- 27.01.2018, 11:02
Вынікі даследавання апублікаваныя ў Current Biology.
Амерыканскія навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта высветлілі, што ўніверсальным сродкам камунікацыі для ўсяго чалавецтва можна лічыць музыку.
Да сваёй працы навукоўцы прыцягнулі 750 інтэрнэт-карыстальнікаў з 60 краін свету. Падыспытным прапаноўвалі паслухаць музычныя урыўкі з выпадковым чынам выбраных кампазіцый. У прапанаваныя наборы ўвайшлі творы мноства народаў і культур, піша Lenta.ru.
Удзельнікам даследавання прапаноўвалі адказаць на пытанне, да якога жанру (песні, танцу, калыханкі) належыць тая ці іншая кампазіцыя, і расказаць пра свае эмоцыі. Хоць карыстальнікі і не ведалі краіны паходжання большасці мелодый, іх характар і жанр яны вызначалі вельмі дакладна.