BE RU EN

Пра блакаванне Charter97.org піша ўся сусветная прэса

Пра блакаванне ў Беларусі найстарэйшага незалежнага сайта Сharter97.org распавяла, без перабольшання, уся прэса свету.

Не толькі найбуйнейшыя сусветныя СМІ такія як Washington Post, New York Times, Associated Press, CNN, ABC, Fox News, BBC, «Немецкая волна», «Дождь», RTVI, Libération, France Press далі гэтую інфармацыю, але і выданні такіх краін , як Нігерыя, Малайзія, Албанія, у якіх інфармацыя пра Беларусь з'яўляецца вельмі рэдка.

Характэрна, што, акрамя расейскіх прапагандысцкіх СМІ, ніхто не верыць у абсурдную версію Міністэрства інфармацыі Беларусі. Называюцца сапраўдныя прычыны блакіроўкі сайта, як апазіцыйнага рэсурсу, што супрацьстаіць дыктатуры Лукашэнкі, і які наведваю мільёны чытачоў.

Сусветныя СМІ ўспамінаюць падзеі 2010 года, жорсткае падаўленне мірнай акцыі пратэсту, разгром офіса Хартыі, пасля якога рэдакцыя вымушаная была пераехаць за мяжу, у Польшчу, у тым ліку і галоўная рэдактарка сайта Наталля Радзіна, якая назвала тое, што адбываецца «яшчэ адным ударам па свабодзе слова ў Беларусі».

Апошнія навіны