BE RU EN

Fox News: Лукашэнка адрозніваецца нецярпімасцю да незалежных СМІ

  • 25.01.2018, 18:51

Вядомы амерыканскі інфармацыйны канал паведаміў пра блакаванне сайта Charter97.org.

Улады Беларусі заблакавалі доступ да папулярнага апазіцыйнага вэб-сайту нібыта з прычыны парушэння заканадаўства, інфармуе Fox News.

Міністэрства інфармацыі паведаміла, што ў чацвер была прынятая пастанова аб блакаванні вэб-сайта Charter97.org, які публікуе навіны і каментары пра Беларусь, пасля публікацыі рэсурсам матэрыялу ў парушэнне закона аб сродках масавай інфармацыі. Падрабязнасцяў не паведамлялася.

Галоўная рэдактарка сайта Наталля Радзіна пракаментавала з офіса ў Варшаве, што блакаванне рэсурсу - чарговая спроба беларускіх уладаў задушыць іншадумства.

Беларуская Асацыяцыя Журналістаў назвала гэты крок «непрымальным парушэннем свабоды слова» і запатрабавала, каб урад патлумачыў прычыны сваёй пастановы.

Аляксандр Лукашэнка кіруе пост-савецкім народам жалезнай рукой ужо 23 гады, адрозніваючыся нецярпімасцю ў дачыненні да іншадумцаў і да незалежных СМІ.

Апошнія навіны