BE RU EN

Мы яшчэ паваюем!

  • Наталля Радзіна
  • 25.01.2018, 10:55

Бясконцымі плынямі ідуць званкі, лісты, паведамленні праз блакаванне «Хартыі-97».

Мабыць, Лукашэнка ведае рэальную сітуацыю ў эканоміцы, калі наважыўся на такі крок.

20 гадоў нас блакавалі, крымінальна пераследавалі, саджалі ў турму, забілі заснавальніка сайта Алега Бябеніна. Цяпер баязліва заблакавалі ў пазасудовым парадку і без тлумачэння прычын.

Напэўна, толькі «Хартыяй» яны цяпер не абмяжуюцца. Але нічога ў іх не выйдзе. Мы яшчэ паваюем.

За нашу і вашу свабоду!

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org, «Фэйсбук»

Апошнія навіны