BE RU EN

Элтан Джон абвясціў пра завяршэнне гастрольнай кар'еры

  • 24.01.2018, 21:26

Брытанскі музыка сыдзе са сцэны пасля сусветнага турнэ, якое пачнецца ў верасні.

Брытанскі музыка Элтан Джон заявіў пра намер завяршыць гастрольную дзейнасць, паведамляе Reuters.

Са слоў музыкі, ён сыдзе са сцэны пасля сусветнага турнэ, якое пачнецца ў верасні. «У мяне змяніліся прыярытэты», - сказаў музыка.

Пры гэтым апошні тур працягнецца тры гады, канцэрты пройдуць ва ўсім свеце, дадаў музыка. «Гэта будзе выдатны спосаб падзякаваць людзям», - сказаў ён.

Элтан Джон нарадзіўся 25 сакавіка 1947 года. Ён уважаецца адным з самых паспяховых рок-выканаўцаў Вялікабрытаніі. Музыка займае 49-е месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў паводле версіі часопіса Rolling Stone.

Апошнія навіны