BE RU EN

Tut.by: Сайт «Хартыя-97» заблакавала Міністэрства інфармацыі

  • 24.01.2018, 19:38

Інтэрнэт-рэсурс Charter97.org перастаў адчыняцца з беларускіх кампутараў і смартфонаў.

Правайдэры заблакавалі сайт пасля пастановы Міністэрства інфармацыі.

Паводле звестак tut.by, сайт «Хартыя-97» унесены ў спіс абмежаванага доступу для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг. Рэсурс аказаўся ў спісе 24 студзеня на падставе пастановы Міністэрства інфармацыі. Блакаванню падлягаюць тры даменныя імені: charter97.org, charter97.eu і charter97.info.

Пра праблемы з доступам да рэсурсу ўжо паведамілі абаненты інтэрнэту ад МТС, velcom і «Белтэлекама».

Апошнія навіны