BE RU EN

Радзівонаў атрымаў у БАТЭ пасаду спортдырэктара

  • 24.01.2018, 18:57

Нападнік, які абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар'еры, застаўся ў структуры барысаўскага клуба.

Экс-нападнік Віталь Радзівонаў, паўтары тыдні таму абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар'еры, прызначаны спартовым дырэктарам ФК БАТЭ, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Перад Віталём Радзівонавым стаіць нямала задач, якія тычацца ў тым ліку паляпшэння ўзаемадзеяння паміж галоўнай камандай і дублюючым складам, каардынацыі працы дзіцяча-юнацкай школы нашага клуба, укаранення туды праграмы, падрыхтаванай галоўным трэнерам «жоўта-сініх» Алегам Дулубам.

Добрай дапамогай для Радзівонава стануць дзве вышэйшыя адукацыі: у 2009 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (спецыяльнасць «Трэнер футбола»), у 2013-м - Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт («Эканаміст-мэнэджар»).

Апошнія навіны