Ігар Крывушэнка: Патрапілі на наш «родны» Люксембург
- 24.01.2018, 17:28
Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе пракаментаваў вынікі лёсавання Лігі нацый.
Нацыянальная каманда Беларусі ў футболе згуляе ў Лізе нацый з Люксембургам, Малдовай і Сан-Марына, піша «Трибуна». Ігар Крывушэнка пракаментаваў вынікі лёсавання:
- Я думаю, што нармальнае лёсаванне для нас. Спаборнікі, увогуле, з другой-трэцяй карзіны аднолькавыя. Трапіў наш «родны» Люксембург. Тут, зноў жа, магчымасць узяць рэванш. Ну і будзем змагацца за першае месца ў групе.
- Што скажаце пра сам турнір?
- Добры пачатак, больш гульняў, у якіх трэба гуляць на вынік, усе маюць значэнне.
- Ці не баіцеся шчыльнага графіку?
- З аднаго боку, гэта таксама добры момант. Чым часцей нацыянальная каманда збіраецца і гуляе - тым лепшае ўзаемадзеянне. Натуральна, павінен быць лепшы вынік.
- Што скажаце пра Малдову і Сан-Марына?
- Не буду пакуль казаць кампліментаў або мінусавых момантаў. Скажу, што гэта спаборнікі, з якімі трэба гуляць і дамагацца выніку, - сказаў Крывушэнка.