BE RU EN

Унучка Элізабэт II атрымала на заручыны незвычайны пярсцёнак

  • 24.01.2018, 16:24

Жаніх прынцэсы Яўгеніі падарыў ёй пярсцёнак з рэдкім сапфірам падпараджа.

Прынцэса Яўгенія, унучка брытанскай каралевы Элізабэт II, атрымала ад свайго жаніха, кіраўніка лонданскага начнога клубам Джэка Бруксбэнка, на заручыны пярсцёнак з рэдкім аранжава-ружовым сапфірам падпараджа, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Telegraph.

Цэнтральны авальны камень у пярсцёнку Яўгеніі аточаны дыяментамі, аправа выкананая з жоўтага золата. Рубін падобнага ружовага адцення і брыльянты ўпрыгожваюць заручальны пярсцёнак маці дзяўчыны Сары Фергюсан, жонкі герцага Ёркскага Эндру.

Заручыны прынцэсы Яўгеніі і Джэка Бруксбэнка, якія сустракаюцца ўжо блізу 8 гадоў, адбыліся ў Нікарагуа, вяселле адбудзецца восенню 2018 года.

Фота: Reuters

Сапфір падпараджа - рэдкая разнавіднасць натуральнага ювелірнага карунду памяранцава-ружовага колеру. Назва перакладаецца з сінгальскай мовы як «колер лотаса». Большасць гэтых камянёў здабываюцца на выспе Шры-Ланка. Адна з разнавіднасцяў карунду - сапфір - мае сіняе ці ліловае адценне, а іншая - рубін - чырвонае або цёмна-ружовае адценне.

Апошнія навіны