BE RU EN

Сяргей Далідовіч стане рэкардсмэнам на Алімпіядзе ў Пхенчхане

  • 24.01.2018, 15:30

Беларускі лыжнік сёмым разам возьме ўдзел у Алімпійскіх Гульнях.

Беларус і немка ўстановяць на зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане рэкорд. Лыжнік Сяргей Далідовіч і канькабежка Клаўдыя Пехштайн будуць першымі ў зімовых тыпах спорту, хто ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях сем разоў (калі не лічыць аднаго выпадку, калі спартовец удзельнічаў і ў летніх, і ў зімовых Алімпіядах), паведамляе euroradio.fm.

Бронзаваму прызёру Алімпіяды-2014 у Сочы Сяргею Далідовічу 44 гады (пра гісторыю яго трапляння на Алімпіяду-2018 гл. тут), пяціразовай алімпійскай чэмпіёнцы Клаўдзіі Пехштайн 22 лютага споўніцца 46. У іх кампаніі мог быць і нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален (27 студзеня яму споўніцца 44 гады), аднак не патрапіў у нацыянальную каманду сваёй краіны. На ягоным рахунку застанецца толькі шэсць Алімпіяд.

Апошнія навіны