BE RU EN

На Берасцейшчыне рыхтуюцца да гадавіны дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

  • 24.01.2018, 14:39

Святкаванне пройдзе на радзіме нацыянальнага героя Беларусі.

На Берасцейшчыне створаны аргкамітэт для святкавання гадавіны дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касцюшкі. Святкаванне традыцыйна пройдзе на радзіме Касцюшкі ў Мерачоўшчыне 4 лютага, паведамляе «Радыё Рацыя».

Летась актывісты Берасцейшчыны арганізавалі аўтапрабег ад вёскі Малых Сяхновічаў - радавога гнязда Касцюшкі-Сехнавіцкіх да Мерачоўшчыны, распавёў адзін з арганізатараў аўтапрабегу Аляксандр Мех:

- Зрабілі аўтапрабег па месцах у Берасцейскай вобласці, звязаных з лёсам Тадэвуша Касцюшкі - гэтага вялікага змагара за незалежнасць. Магчыма сёлета ў людзей будуць іншыя меркаванні і іншыя прапановы.

Сябры аргкамітэту чакаюць гэтых прапаноў на тэлефон +37529 7979795. Актывісты будуць вельмі ўдзячныя за новыя прапановы.

Апошнія навіны