BE RU EN

На Алімпіяду ў Пхенчхан адправяцца 28 беларускіх спартоўцаў

  • 24.01.2018, 12:19

Нашыя спартоўцы будуць змагацца за медалі ў 6 тыпах спорту.

24 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра спорту і турызму Беларусі, шэф місіі на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане Аляксандр Барауля распавёў пра склад нацыянальнай каманды Беларусі на Гульнях, піша kp.by.

- Цяпер значная частка нашых спартоўцаў заканчваюць падрыхтоўку да Алімпіяды ў Беларусі. Біятланісты пройдуць збор у Нямеччыны, а фрыстайлісты - у Японіі, - паведаміў ён.

У Пхенчхане выступяць 28 спартоўцаў у 6 тыпах спорту (10 чалавек - біятлон, 6 фрыстайл, 7 лыжныя гонкі, 2 горныя лыжы, 2 канькабежны спорт, 1 шорт-трэк.

Апошнія навіны