BE RU EN

На старце таргоў еўра прыкметна расце

  • 24.01.2018, 11:37

Еўрапейская валюта ўжо набрала больш за капейку.

Учора на айчыннай валютна-фондавай біржы прыкметна ўмацаваўся расейскі рубель, а даляр стаў здаваць. Сёння сітуацыя прыкладна тая ж. Праўда, самы прыкметны рост паказвае еўра, на старце ён павысіўся больш як на капейку, піша onliner.by.

Даляр страціў 0,07 капейкі і пакуль каштуе 1,9772 беларускага рубля.

Еўра дадаў 1,26 капейкі. Прамежкавы кошт - 2,4336 беларускага рубля.

Расейскі рубель вырас на 0,55 капейкі. Пакуль што каштуе 3,5114 беларускага рубля за сваю сотню.

У аўторак даляр асеў на 0,03 капейкі і прадаваўся за 1,9779 беларускага рубля. Еўра дадаў 0,23 капейкі, яго куплялі і прадавалі па 2,4210 рубля. Расейскі рубель набраў 1,3 капейкі і каштаваў 3,5058 беларускага за сотню.

Апошнія навіны