BE RU EN

Навукоўцы высветлілі нечаканае падабенства паміж людзьмі і катамі

  • 24.01.2018, 10:34

Больш за 70 адсоткаў жывёлін выконвалі дзеянні пэўнай «вядучай» лапай.

Даследнікі з Каралеўскага ўніверсітэта ў горадзе Белфаст высветлілі, што сярод катоў ёсць «праўшы» і «ляўшы», перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Выходзіць, што жывёлы маюць «вядучую лапу». У экспэрыменце ўзялі ўдзел сорак чатыры хатнія жывёліны: дваццаць чатыры самцы і дваццаць самак. Навукоўцы назіралі за жывёламі, за іх дзеяннямі.

Было выяўлена: больш за 70 адсоткаў жывёл выконвалі дзеянні пэўнай «вядучай» лапай. Каты, якія з'яўляюцца «ляўшунамі» больш агрэсіўныя і не адрозніваюцца стрэсаўстойлівасцю.

Апошнія навіны