BE RU EN

Памёр паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў

  • 24.01.2018, 10:31

Беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт і перакладчык Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросце 53 гадоў.

Пра гэта распавяла «Радыё Свабода» ягоная жонка Алена.

Раней паведамлялася, што Анемпадыстаў у крытычным стане быў дастаўлены ў шпіталь пасля таго, як уночы 23 студзеня нібыта заснуў за кампутарам.

Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года ў Менску. Дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст. Сябра Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага ПЭН-клуба. Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні, працаваў у жанрах прыкладной графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і персанальных выставах за мяжой і ў Беларусі.

Анемпадыстава называюць адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі - ягоныя вершы сталі песнямі NRM, «Новага Неба», Змітра Вайцюшкевіча, IQ48 ды іншых, ён быў аўтарам знакамітага «Народнага альбома» (прызнанага «Альбомам года» на «Рок-каранацыі-1997» ), перакладчыкам польскіх рок-гітоў для беларускіх спевакоў.

Апошнія навіны