BE RU EN

Прэзідэнт Уганды: Люблю Трампа за ягоную просталінейнасць

  • 24.01.2018, 10:22

Афрыканскі палітык пахваліў прэзідэнта ЗША за ўменне казаць без хітрыкаў.

Прэзідэнт Уганды Ёверы Мусевені выступіў з прамовай, падчас якой пахваліў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за просталінейнасць.

Раней у студзені Трампа абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта назваў афрыканскія краіны «глухімі дзюрамі» падчас сустрэчы з кангрэсмэнамі наконт пытання аб іміграцыі ў Амерыку, паведамляе bbc.com.

Сам Трамп адмаўляе, што прамаўляў такія словы.

«У Амерыкі адзін з найлепшых прэзідэнтаў у гісторыі», - заявіў Ёверы Мусевені на адкрыцці ўсходнеафрыканскай заканадаўчай асамблеі.

Цырымонія адбылася ў сталіцы Уганды Кампале.

«Я люблю Трампа, бо ён гаворыць з афрыканцамі без хітрыкаў і адкрыта. Афрыканцы павінны разабрацца са сваімі праблемамі, цяпер афрыканцы занадта слабыя», - сказаў прэзідэнт Уганды.

Апошнія навіны