BE RU EN

Пад Менскам здзейсніў аварыйную пасадку мотадэльтаплан

  • 24.01.2018, 10:15

На борце знаходзіліся два чалавекі.

Удзень 23 студзеня выратавальнікам паведамілі пра падзенне лятальнага апарата ў полі паблізу вёскі Азярцо Менскага раёна. У мотадэльтаплане знаходзіліся пілот і пасажыр, распавялі ў МНС.

Ратавальнікі высветлілі, што мотадэльтаплан здзейсніў аварыйную пасадку за 400 м ад дарогі ў полі каля вёскі Азярцо. У лятальным апараце былі пілот і пасажыр. У выніку здарэння пацярпелых няма, дапамога МНС не спатрэбілася.

Мотадэльтаплан атрымаў механічныя пашкоджанні. Абставіны і прычына падзення высвятляюцца.

Апошнія навіны