BE RU EN

Stratfor: Праблемы Пуціну створыць Сечын

  • 24.01.2018, 9:31

Палітычнае супрацьстаянне паміж прэзідэнтам РФ і кіраўніком «Раснафты» ўзмоцніцца.

У Расеі можа ўзмацніцца палітычнае супрацьстаянне паміж прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным і кіраўніком «Раснафты» Ігарам Сечыным.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле прыватнай амерыканскай выведвальна-аналітычнай кампаніі Stratfor, што ёсць у распараджэнні «Апострофа».

Там адзначаецца, што Крэмль у 2018 годзе паспрабуе павялічыць свае даходы ад нафтагазавай галіны, улічваючы, што кошт нафты павялічылася ў студзені да 70 даляраў за барэль, але супраць гэтага выступяць энэргетычныя кампаніі.

«Буйныя энэргетычныя кампаніі краіны, сярод іх нафтавы гігант «Раснафта», супраць намеру Крамля прыбраць да рук гэты прыбытак, бо замест гэтага яны аддалі перавагу б павелічэнню сваіх уласных даходы. «Раснафта» можа перахітрыць Крэмль і захаваць свой нафтавы прыбытак за мяжой, але гэты манеўр узмоцніць палітычную барацьбу паміж Пуціным і кіраўніком «Раснафты» Ігарам Сечыным - магчыма, другім паводле ўплыву чалавекам у Расеі», - пішуць аналітыкі Stratfor.

Апошнія навіны