BE RU EN

Акумулятарны завод ужо праславіўся ў Белаазёрску

  • 24.01.2018, 9:28

Адкіды з заводу ніхто не хоча забіраць на ўтылізацыю і іх могуць проста закопваць.

Праблема Белаазёрскага акумулятарнага завода, аналагічнага таму, што будуецца пад Берасцем - не толькі ў шкодных выкідах у навакольнае асяроддзе. Яшчэ вялікая праблема ў тым, што няма куды вывозіць атрутныя адкіды. Так мяркуе грамадскі актывіст Аляксандр Кабанаў, які разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным заняўся даследаваннем гэтага пытання не толькі ў Белаазёрску, але і ў Гомелі, і ў Берасці, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Не раз яны ўжо плацілі штрафы, досыць вялікія. У падатковай яны заплацілі ў мінулым годзе вялікі падатак на экалогію, бо на іх складах, якія прызначаныя для захоўвання адкідаў на тэрыторыі завода, ужо сабралася дастаткова шмат. Гэтыя адкіды адмаўляюцца забіраць у іх усе - палігоны, розныя прадпрыемствы. І на сённяшні момант разглядаецца пытанне аб выдачы ім асобнага палігона, дзе яны гэтыя адкіды маглі б проста закопваць. Але эколагі супраць», - распавёў актывіст.

Са слоў Аляксандра Кабанава, блізу 7 тысяч тон адкідаў 2-га класа небяспекі вывезена на тэрыторыю каля вёскі Зялёны бор Івацэвіцкага раёна, недалёка ад Белаазёрска. Гэтым цяпер займаецца Следчы камітэт.

Апошнія навіны