BE RU EN

Гарадзенцы прапанавалі ўладам адзначыць 100-я ўгодкі БНР разам

  • 23.01.2018, 20:59

14 арганізацый падпісаліся пад зваротам у гарвыканкам адсвяткаваць Дзень Волі разам.

Прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый Горадні адправілі калектыўны зварот ды гарадскіх уладаў з прапановай адзначыць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі разам, паведамляе «Радыё Рацыя».

- 14 арганізацый падпісаліся пад зваротам у гарадскі выканаўчы камітэт з прапановамі далучыцца да працы аргкамітэта ў святкаванні стагоддзя 25 сакавіка. Перш за ўсё, мы спрабуем выйсці на святочны фармат гэтай падзеі, каб не было ніякай канфрантацыі і недарэчнасцяў.

Сумесна хочам адзначыць вялікую дату - стагоддзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з заканадаўствам, пастанова гарсавета, для таго, каб гэтыя мерапрыемствы прайшлі на пэўным узроўні, на высокім узроўні, у працы аргкамітэта і арганізацыі гэтых мерапрыемстваў павінны ўзяць удзел прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, - распавёў кіраўнік Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

У Горадні святкаванні ўгодкаў БНР праходзілі ў розныя гады па-рознаму. 10 гадоў таму гарадскія ўлады нават дазволілі правесці мерапрыемства ў вялікай зале палаца «Юнацтва». Сёлета прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Горадні плануюць правесці таксама цэлы шэраг мерапрыемстваў. Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Горадні плануюць правесці таксама цэлы шэраг мерапрыемстваў.

Апошнія навіны