BE RU EN

Беларусь стала найбуйнейшым спажыўцом украінскай бульбы

  • 23.01.2018, 20:47

У 2017 годзе Украіна нарасціла экспарт бульбы ў 2,6 разы.

Такі рост стаў магчымы дзякуючы пастаўкам бульбы ў Беларусь, якія ў грашовым выразе павялічыліся ў 2,1 разы - да 2,6 млн даляраў.

У цэлым жа, пастаўкі ў нашу краіну складаюць 75,4% ад усяго ўкраінскага экспарту бульбы, паведамляе выданне «Сегодня».

Украіна займае чацвёртае месца ў свеце ў вытворчасці бульбы, саступаючы толькі Кітаю, Індыі і Расеі. Беларусь на дзясятым месцы, хаця і абвясціла сваім нацыянальным здабыткам генетычны банк бульбы.

Апошнія навіны