BE RU EN

Відэафакт: Кітайцы пабудавалі за ноч чыгуначную развязку

  • 23.01.2018, 18:25

У працэсе будаўніцтва, які заняў дзевяць гадзін, прынялі ўдзел 1,5 тысячы чалавек.

У Кітаі, у горадзе Лун’янь, за адну ноч была пракладзеная чыгуначная развязка, піша korrespondent.net.

Падчас будаўніцтва новую лінію злучылі з трыма старым шляхамі. Працэс быў зняты на відэа і апублікаваны на YouTube-канале Zidyboby.

Паведамляецца, што ў аперацыі былі задзейнічаныя 1,5 тысячы працоўных і 23 экскаватары. Будаўніцтва працягвалася на працягу дзевяці гадзін.

Дарога была не толькі пракладзеная, але і падрыхтаваная для выкарыстання. Між іншым, была праведзеная ўстаноўка святлафораў і сродкаў, неабходных для маніторынгу руху.

Апошнія навіны