Лукашэнка - спецпрадстаўніку АБСЕ: Мы не дапусцім, каб нас вучылі
- 23.01.2018, 13:04
Cпецпрадстаўнік АБСЕ Кент Харстэд наведаў з візітам Менск.
Лукашэнка сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ ва Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам, паведамляе БелТА.
«Я хачу яшчэ раз запэўніць вас, што мы будзем мець вельмі добрыя стасункі з арганізацыяй. Мы гатовыя да абмеркавання ўсіх праблем і пытанняў. І вы абсалютна можаце ні з кім не абмяркоўваць, не саромецца і задаваць самыя нявыгадныя, з вашага пункту гледжання, пытанні нам, мне, нашым уладам, асобным людзям, міністрам, якім вы ўважаеце за патрэбу задаваць гэтыя пытанні. Мы будзем іх абмяркоўваць, будзем на іх рэагаваць», - заявіў Лукашэнка.
«Умова адна: мы - суверэнная незалежная краіна, і як усякая іншая краіна, як і ваша родная Швэцыя, мы не можам пагадзіцца ці дапусціць, каб нас дзесьці штурхалі ў спіну, пануквалі намі, вучылі нас», - падкрэсліў дыктатар.
«А вось павучаць - мы гэта ўспрымаем, як і ўсякая іншая краіна, негатыўна», - дадаў Лукашэнка.