BE RU EN

Біткойн ды іншыя крыптавалюты значна патаннелі

  • 23.01.2018, 12:57

Магчымай прычынай падзення называюць заявы аб планах рэгулявання на рынку крыптавалют.

Крыптавалюта Bitcoin за дзень патаннела на 11,42% да 10,446 тысяч даляраў. Як піша korrespondent.net, пра гэта сведчаць звесткі пляцоўкі CoinMarketCap у аўторак 23 студзеня.

Іншыя крыптавалюты таксама таннеюць: Ethereum - на 10,75%, да 958,1 даляра, Ripple - на 9,76%, да 1,26 даляра, Bitcoin Cash - на 12,82%, да 1,55 тысячы даляраў, паводле звестак CoinMarketCap.

Трэйдары сочаць за сусветнымі навінамі аб магчымым кантролі і абмежаваннях для крыптавалют. Так, у панядзелак галоўны эканаміст Міжнароднага валютнага фонду Морыс Обстфельд заявіў, што дзяржаўным рэгулятарам ва ўсім свеце варта ўважліва сачыць за сітуацыяй з развіццём крыптавалют, каб, з аднаго боку, атрымаць ад гэтага выгаду, а з другога - прадухіліць рызыкі.

У той жа час паўднёвакарэйскія СМІ паведамлялі, што некалькі крыптавалютных біржаў могуць быць вымушаныя заплаціць падатак сумай 24,2% ад даходу за мінулы год, а таксама ім давядзецца перадаваць звесткі аб угодах.

Апошнія навіны