BE RU EN

Беларусы за мінулы год выпілі амаль 350 мільёнаў літраў піва

  • 23.01.2018, 11:57

Рынак гарэлкі вырас да 85,8 мільёнаў літраў.

Белстат апублікаваў звесткі аб продажы асобных тыпаў тавараў у 2017 годзе. Паводле даследавання беларусы на 80,8% харчуюцца прадуктамі айчыннай вытворчасці, піша bobruisk.ru.

У мінулым годзе беларусы сталі адмаўляцца ад мяса свініны і ялавічыны. Іх спажыванне скарацілася на 1,5%, пры гэтым сталі больш есці мяса птушкі на 3,6%. Таксама беларусы сталі есці больш рыбы. Рэалізацыя яе вырасла на 8,9%.

З малочных прадуктаў на 4,1% вырасла спажыванне сыроў, а продаж масла скараціўся на 3%.

Беларусы сталі купляць больш садавіны на 8,7%. Таксама вырасла спажыванне гародніны на 12,9%, у тым ліку бульбы на 15%.

Рынак піва вырас на 3,4% да 353,8 млн літраў, а гарэлкі - толькі на 0,5% да 85,8 млн літраў.

Апошнія навіны