BE RU EN

У Давосе пачынаецца Сусветны эканамічны форум

  • 23.01.2018, 9:52

Асноўнай падзеяй стане зварот прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

З 23 да 26 студзеня ў Давосе (Швайцарыя) пройдзе Сусветны эканамічны форум. Пра гэта паведамляецца на сайце форуму.

Адзначаецца, што ўсе дыскусіі ўзначаляць жанчыны, сярод іх прэм'ер-міністарка Нарвэгіі Эрна Солбэрг і генеральны дырэктар IBM Джыні Рамеці.

Удзельнікі форуму маюць намер абмеркаваць пашырэнне і абарону правоў жанчын, пытанні бяспекі, эканамічнага развіцця.

Запланаваны шэраг выступаў сусветных лідараў, прэм'ер-міністра Канады Джасціна Труда, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, канцлерка Нямеччыны Ангелы Мэркель, прэзідэнта Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера ды іншых.

Асноўнай падзеяй апошняга дня стане зварот прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Апошнія навіны