BE RU EN

У Купалаўскім тэатры паставяць «Радзіва Прудок» Горвата

  • 22.01.2018, 21:54

Тэатральная пастаноўка па нашумелай кнізе Андруся Горвата адбудзецца ў красавіку.

У красавіку на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра заяўленая пастаноўка па кнізе «Радзіва Прудок» пісьменніка Андруся Горвата.

«Народная воля» нагадвае, што ягоны твор стаў сапраўдным адкрыццём у беларускай літаратуры, адораны небывалай чытацкай любоўю.

Рэжысёрам спектакля выступіць вядомы актор Купалаўскага тэатра Раман Падаляка.

А 27-28 студзеня на галоўнай сцэне Купалаўскага - «Рэвізор» Гогаля ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.

Апошнія навіны