BE RU EN

Мянчанка на Chevrolet Cruze ў двары дома пашкодзіла чатыры аўтамабілі

  • 22.01.2018, 21:49

Здарэнне адбылося раніцай 22 студзеня.

Мянчанка на Chevrolet Cruze ў двары жылога дома на вуліцы Ясеніна пашкодзіла 4 аўтамабілі.

Як інфармуе агенцтва «Минск-новости» са спасылкай на ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы, пры выбары хуткасці кіроўца не ўлічыла стан праезнай часткі і не справілася з кіраваннем.

У выніку былі пашкоджаныя тры аўтамабілі - Audi, Volkswagen і Peugeot.

Апошнюю машыну ўдарам адкінула на прыпаркаваную Skoda, якая таксама атрымала пашкоджанні.

Ніхто з людзей падчас ДТЗ не пацярпеў, паведаміла старшая інспектарка агітацыі і прапаганды аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Любоў Трэпашка.

Апошнія навіны