BE RU EN

«Віцебск» узмацніўся бразільскім нападнікам Бруна Фурланам

  • 22.01.2018, 21:36

Бразілец знаёмы беларускім заўзятарам дзякуючы выступам за менскае «Дынама».

У панядзелак, 22 студзеня, да «Віцебска» далучыўся 25-гадовы бразільскі нападнік Бруна Фурлан, вядомы беларускім заўзятарам дзякуючы выступам за менскае «Дынама» з 2010 да 2011 г. (32 матчы, 14 забітых мячоў, 2 выніковыя перадачы).

Пра гэта паведамляе «Твітэр» футбольнага клуба з Віцебска.

Найбліжэйшым часам па завяршэнні юрыдычных працэдур для атрымання дазволу на працу ў Беларусі з Бруна будзе падпісаны кантракт.

Апошнія навіны