BE RU EN

У аўторак у Беларусі будзе да -18

  • 22.01.2018, 21:30

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман.

У аўторак, 23 студзеня, надвор'е будзе пераважна без ападкаў, паведамляе БелТА.

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, шэрань. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца.

Уначы тэмпература паветра прагназуецца -9... -15 градусаў, пры ясным небе месцамі слупок тэрмометра апусціцца да 16-18 ніжэй за нуль.

Удзень чакаецца ад 5 да 11 градусаў марозу.

Апошнія навіны