BE RU EN

Шандаровіч: Пуцін будзе знішчаны ў працэсе палітычных дэбатаў амаль з любым

  • 22.01.2018, 21:16

Людзі, з якімі публічна сустракаецца прэзідэнт РФ, з'яўляюцца «падсадным народам».

Такое меркаванне на канале «112 Украина» выказаў расейскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч.

Так ён адказаў на пытанне, ці пагадзіўся б ён на публічныя дэбаты з Пуціным.

«Мне няма пра што з ім размаўляць. Я не палітык. Палітычныя дэбаты - гэта спецыяльны жанр, на які Пуцін, зразумела не пойдзе. Таму што ён будзе знішчаны ў працэсе палітычных дэбатаў амаль з любым... Акрамя паддаўкоў, якіх ён завёў сабе ў вялікай колькасці», - сказаў пісьменнік.

З ягоных слоў, Пуцін «будзе разгромлены любым праціўнікам, таму што ён ніколі не быў палітыкам».

«Як толькі з'явіцца не падсадны народ, які складаецца з лейтэнантаў дзяржбяспекі... Адны і тыя ж рыбакі, з якімі ён сустракаецца, адны і тыя ж даяркі - яны ўсе з аднаго ўзвода. Увесь яго расейскі народ разам з ім ездзіць па краіне. Іншага народа ў Пуціна няма, ён з ім не сустракаецца без аховы», - заявіў Шандаровіч.

Ён адзначыў, што Пуціна «сцерлі б у пыл» апазіцыйны палітык Аляксей Навальны або лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, «калі б дазволілі».

Апошнія навіны