BE RU EN

МВФ раіць урадам сачыць за крыптавалютамі

  • 22.01.2018, 20:55

Галоўны эканаміст МВФ пракаментаваў сітуацыю з развіццём крыптавалют.

Дзяржаўным рэгулятарам ва ўсім свеце варта ўважліва сачыць за сітуацыяй з развіццём крыптавалют, каб, з аднаго боку, атрымаць ад гэтага выгаду, а з другога - прадухіліць рызыкі.

Пра гэта заявіў галоўны эканаміст Міжнароднага валютнага фонду Морыс Обстфельд на канферэнцыі ў швейцарскім Давосе, паведамляе «Прайм».

«Мы не каментуем па канкрэтных валютах», - адказаў Обстфельд на просьбу пракаментаваць пытанне аб перспектывах біткойна.

«Але мы бачым, што дзяржавы ад развіцця крыптавалют могуць атрымаць пэўную выгаду. Але што важна для ўрадаў - акуратна вывучаць рызыкі, каб не дапусціць іх», - падкрэсліў Обстфельд.

Апошнія навіны