BE RU EN

Майк Пенс: Амбасада ЗША пераедзе ў Ерусалім да канца 2019 года

  • 22.01.2018, 18:27

Віцэ-прэзідэнт ЗША выступіў перад кнэсетам.

Амбасада ЗША пераедзе з Тэль-Авіва ў Ерусалім да канца 2019 года, сказаў віцэ-прэзідэнт Майк Пенс.

Такую заяву амерыканскі віцэ-прэзідэнт зрабіў перад ізраільскім парламентам, паведамляе BBC.

Яго ненадоўга перапыніла група арабскіх дэпутатаў, якія пратэставалі супраць супярэчлівай пастановы прэзідэнта Дональда Трампа.

Пры гэтым прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху раней заявіў, што амбасада ЗША будзе перанесеная ўжо да канца 2018 года.

6 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля і распарадзіўся перанесці амерыканскае пасольства.

Апошнія навіны