BE RU EN

Экс-намесніка старшыні Лагойскага райвыканкама затрымалі за хабар

  • 22.01.2018, 17:33

У дачыненні да чыноўніка распачатая крымінальная справа.

Міліцыі стала вядома, што службовая асоба Лагойскага райвыканкама атрымала ад прадстаўніка будаўнічага камерцыйнага прадпрыемства Менскай вобласці хабар за тое, што чыноўнік дапамагаў яму з аб'ектамі для працы на тэрыторыі Лагойскага раёна. Падрабязнасці tut.by расказаў начальнік управы БЭЗ УУС Менскага аблвыканкама Уладзімір Емяльянаў.

Аднак хабар будаўнік даў не грашыма - усталяваў чыноўніку дах у новабудоўлі (доме), а кошт усталявання даху (выкананыя работы для ўсталявання кроквеннай сістэмы і даху на новабудоўлі) істотна прынізілі: больш чым на 6 тысяч рублёў. Такая дзіўная таннасць і афармленне «ліпавага» падраду на будаўніцтва стала падставай для падазрэнняў у хабарніцтве.

Цяпер міліцыя высвятляе дачыненне 53-гадовага чыноўніка да іншых фактах супрацьпраўнай дзейнасці.

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за хабар. Адказнасць за ўчыненне гэтага злачынства прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіроўныя пасады.

Апошнія навіны