BE RU EN

Марына Слуцкая стала найлепшай на турніры ў дзюдо ў Тунісе

  • 22.01.2018, 16:26

Беларуская спартоўка здабыла золата ў катэгорыі звыш 78 кілаграмаў.

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая (вагавая катэгорыя звыш 78 кг) здабыла залаты медаль на міжнародным турніры катэгорыі «Гран-пры» ў Тунісе, паведамляе «Прессбол».

У фінале спаборніцтваў беларуска сустрэлася з прадстаўніцай Бразіліі Беатрыз Саузай. Слуцкая ўжыла да спаборніцы задушлівы прыём і атрымала ад суддзяў ацэнку «іпон».

Бронза дасталася адразу дзвюм спартоўкам - украінцы Галіне Тарасавай і гаспадыні першынства Ніэль Шэйх Руху.

Цяпер Слуцкая рыхтуецца да турніру «Вялікага шлема» 10-11 лютага ў Парыжы і чэмпіянату Еўропы, які з 26 да 28 красавіка пройдзе ў Тэль-Авіве.

Апошнія навіны